Сярэдні мінчук летась з'еў мяса ў паўтара раза больш, чым бульбы

Кожны мінчук летась у сярэднім з'еў 69 кг мяса і мясапрадуктаў, 41 кг бульбы і 26 кг цукру (разам з кандытарскімі вырабамі). Пра гэта паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны". Таксама сярэдні мінчук з'еў 62 кг хлеба і хлебабулачных вырабаў, 14 кг рыбы і рыбапрадуктаў, 174 яйкі, 77 кг гародніны, 81 кг садавіны і ягад, 311 кг малака і малочных прадуктаў.