Сярэдні ўзрост беларускіх нявест — 25 гадоў

У Беларусі назіраецца тэндэнцыя павелічэння ўзросту першага шлюбу. Калі ў 2000 годзе сярэдні ўзрост нявесты быў 22,8 года, а жаніха — 25 гадоў, то цяпер паказнікі змяніліся, перадае БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.



Павялічваецца і ўзрост нараджэння першага дзіця ў жанчын — цяпер гэта 25,4 года (у 2000 годзе было 23,3 года).  



Летась у краіне нарадзілася 118 тысяч дзяцей (у 2005 годзе — 90,5 тысяч), узровень нараджальнасці склаў 12,5 на тысячу насельніцтва. Знізілася колькасць дзяцей, народжаных па-за шлюбам — іх 16,1% (у 2005 годзе было 24,2%).