Сярэдні заробак беларусаў у чэрвені каля 1,2 мільёнаў рублёў
Сярэдні заробак беларусаў у чэрвені склаў 1 млн 234 тыс. 941 рубель. Для параўнання: у траўні гэты паказчык быў роўны 1 млн 158 тыс. 373 рублям. Рабочыя ў чэрвені атрымалі 1 млн 254 тыс. 439 рублёў, паведамляе БЕЛТА.