Сярэдні заробак знізіўся на 13 тысяч рублёў

Сярэдні налічаны заробак у Беларусі ў лістападзе знізіўся ў параўнанні з кастрычнікам больш чым на 13 тысяч рублёў, інфармуе "Наша ніва".
Нацыянальны статыстычны камітэт паведамляе, што налічаны сярэдні заробак работнікаў па краіне ў лістападзе склаў 1 млн 12 тыс. 903 рублі (у кастрычніку — 1 млн 26 тыс. 187 рублёў), рабочых і служачых — 1 млн 31 тыс. 281 рубель (у кастрычніку — 1 млн 42 тыс. 692 рублі).