Сярэдзіча выклікаюць у КДБ

Пра гэта ён паведаміў сёння БелаПАН, спаслаўшыся на тэлефанаванне чалавека, які прадставіўся следчым КДБ.

Як адзначыў Сярэдзіч, яму паведамілі, што выклікаюць у Камітэт дзяржбяспекі ў якасці сведкі. Па якой справе, не патлумачылі.

Іосіф Паўлавіч адмовіўся ад сустрэчы сёння, бо заняты працай над чарговым нумарам. У адказ суразмоўца паведаміў, што прынясе позву заўтра да 10 гадзіны ў рэдакцыю.