Сяргей Чалы: У газавым канфлікце Расія дэманструе сваё раздражненне

Эканаміст Сяргей Чалы лічыць, што цяперашні газавы канфлікт будзе на карысць Беларусі і Лукашэнку. Такое меркаванне ён выказаў у каментары Еўрарадыё.
На думку эксперта, канфлікт стаў вынікам нядаўніх беспаспяспяховых перамоваў Лукашэнкі ў Крамлі.

Чалы: "Абсалютна ясна, што расійскі бок проста дэманструе сваё раздражненне вынікам перамоваў. Бо насамрэч сума смешная, пытанне, у прынцыпе, павінна было вырашацца ў канцы года... І ультыматум "Не будуць плаціць - адключым газ" проста кажа, што ў Расіі ніякіх іншых аргументаў не засталося, акрамя такога прымянення энэргетычнай зброі. Насамрэч, яны не зрабілі нашаму прэзідэнту горш, а толькі лепш".

Чалы мяркуе, што раздражненне Расіі тлумачыцца тым, што Лукашэнку не ўдалося ўгаварыць на паўнавартаснае ўваходжанне ў Мытны саюз. "Хоць яны і кажуць, што гэта мы нічога не дамагліся, насамрэч дамагацца павінны былі расійцы", - канстатуе эксперт.


Фота: АиФ