Сяргей Карніленка дэбютаваў у Прэм'ер-лізе

Беларускі легіянер "Блэкпула", нападаючы зборнай Беларусі па футболе Сяргей Карніленка 22 лютага дэбютаваў у англійскай Прэм'ер-лізе. Форвард з'явіўся на полі ў матчы супраць "Тотэнхема", які "Блэкпул" упэўнена выйграў — 3:1.

Карніленка выйшаў у стартавым складзе каманды і быў заменены пры ліку 2:0 на 63-й хвіліне. За час знаходжання на полі ён не паспеў ні забіць гол, ні зрабіць выніковую перадачу. Але, як адзначае Football.by, нападаючаму ўжо можна залічыць у актыў "перадгалявы" пас пры другім узяцці варотаў "Тотэнхема" на 44-й хвіліне.

Фота: news.21.by