Сяргей Карніленка перайшоў у англійскі "Блэкпул"
27-гадовы нападаючы беларускай футбольнай зборнай Сяргей Карніленка перайшоў у клуб англійскай прэм'ер-лігі "Блэкпул", паведамляе БелаПАН.
Карніленка належыць расійскаму "Зеніту" і будзе выступаць у "Блэкпуле" на правах арэнды да завяршэння ў канцы траўня сезону ў прэм'ер-лізе.
Сайт "Зеніту" адзначае, што Карніленка, які правёў сезон-2010 у "Томі" і "Рубіне" (таксама на правах арэнды), у Англіі "будзе павялічваць кваліфікацыю".
У паведамленні пра пераход Карніленка на сайце "Блэкпула" гаворыцца, што гулец павінен атрымаць дазвол на працу ў Вялікабрытаніі. Прэс-служба ангельскага клуба падкрэслівае, што менавіта Карніленка быў аўтарам пераможнага гала зборнай Беларусі ў таварыскім матчы з другой зборнай Англіі ў 2006 годзе (2:1).