Сяргей Касціцын хоча выйграць Кубак Стэнлі і прывезці яго ў Беларусь

Нападаючы "Манрэалю" Сяргей Касціцын хоча выйграць Кубак Стэнлі, каб прывезці яго ў Беларусь. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце "Советская Белоруссия".
"Не скажу, што ў мяне ў гульні нейкі спад. Да таго ж мае асабістыя паказчыкі - зусім не галоўнае, - гаворыць Касціцын. - Самае важнае, што каманда выйграе. Гуляю ў сваёй манеры, за якую, спадзяюся, мяне і цэняць у камандзе. Па-ранейшаму лічу, што галоўныя мае козыры - бачанне пляцоўкі і ўменне аддаць вострую перадачу".