Сяргей Касціцын працягвае набіраць бамбардзірскія балы ў НХЛ

Беларускі форвард канадскага "Манрэалю" 20-гадовы Сяргей Касціцын зарабіў 20 бамбардзірскіх балаў (9 шайбаў і 11 галявых перадачаў) у цяперашнім першынстве НХЛ.  У апошнім матчы наш суайчыннік адзначыўся закінутай шайбай. Яго каманда перамагла ў гасцях "Фенікс" з лікам 4:2. Беларус стаў аўтарам чацвёртага гола. Для пераадолення мяжы ў 20 ачкоў Касціцыну-малодшаму, які з'яўляецца навічком НХЛ, спатрэбіліся 38 матчаў. 

У матчы з "Феніксам" на лёд выходзіў таксама старэйшы брат Сяргея 23-гадовы Андрэй Касціцын. Адзначым, што на яго рахунку па-ранейшаму 43 ачкі (20 шайб і 23 галявых перадачы) ў 64 сустрэчах. Гэта лепшы вынік сярод беларусаў у НХЛ. 

БЕЛТА