Сяргей Крывец выводзіць познаньскі "Лех" у лідэры чэмпіянату Польшчы (відэа)
У чарговым матчы футбольнага чэмпіянату Польшчы "Лех" абыграў на выездзе "Рух" — 2:1. Беларускі паўабаронца "Леха" Сяргей Крывец забіў гол на 90-й хвіліне і гэтым усталяваў канчатковы лік. Тым самым "Лех" апярэдзіў "Віслу", якая згуляла ўнічыю з "Краковіяй", і за тур да канчатка першынства выбіўся ў аднаасобныя лідэры турніру. У "Леха" 62 ачкі, у "Віслы" — 61.