Сяргей Ляховіч марыць змагацца з братамі Клічко
Экс-чэмпіён свету па прафесійным боксе беларус Сяргей Ляховіч аднавіўся пасля складанай траўмы пляча. Менавіта яна перашкодзіла яму ў лютым 2008 года выступіць у поўную сілу ў паядынку з расіянінам Мікалаем Валуевым. Цяпер Ляховіч марыць пазмагацца на рынгу з адным з братоў Клічко. Бліжэйшы бой, які будзе мець статус рэйтынгавага, 32-гадовы Сяргей Ляховіч спадзяецца правесці ў сярэдзіне траўня ў Мінску. Яго сапернікам будзе 40-гадовы амерыканец Джэймс Тоні, які за сваю доўгую кар'еру станавіўся чэмпіёнам свету ў некалькіх вагавых катэгорыях. Нягледзячы на такі сур'ёзны для баксёра ўзрост, Джэймс Тоні займае 30-ю пазіцыю ў зводным сусветным рэйтынгу і ўваходзіць у дзясятку наймацнейшых па некалькіх версіях, напрыклад, IBF і WBC.
Нагадаем, што Сяргей Ляхович згубіў званне чэмпіёна свету па версіі WBO у лістападзе 2006 года, прайграўшы на апошняй секундзе паядынку з амерыканцам Шэнанам Брыгсам. А ў лютым 2008-га беларус, траўмаваўшы плячо ў пачатку сустрэчы, прайграў у 12-раўндавым баі расіяніну Мікалаю Валуеву, баксуючы адной рукой.
БЕЛТА