Сяргей Марцалеў дагэтуль знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста

Кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў дагэтуль знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста. Пра гэта ён паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё. 
Нагадаем, Марцалеў уначы (у 1.15) быў зняты з цягніка Мінск — Варшава. Ён ехаў у польскую сталіцу для ўдзелу ў праграме тэлеканала "Белсат". Памежнікі нічога яму не патлумачылі. Палітыка перадалі ў Ленінскі РАУС.

Марцалеву сказалі, што калі раніцай з'явіцца намеснік начальніка РАУС, ён патлумачыць яму прычыны затрымання. 

Начальнік РАУС паабяцаў Еўрарадыё на працягу бліжэйшай гадзіны пракаментаваць сітуацыю з Сяргеем Марцалевым..