Сяргей Марцалеў даслаў ліст з СІЗА КДБ
Бабуля Сяргея Марцалева атрымала ліст ад унука.
Яна да сённяшняга дня была адзінай, хто не атрымаў ліст з амерыканкі і вельмі непакоілася. Сяргея затрымалі пазней за іншых, калі ён ехаў у Польшчу для ўдзелу ў праграме "Белсат", паведамляе "Народная Воля".
Зоя Яўменава паведаміла, што Сяргей даслаў кароткі ліст, які хутчэй падобны на цыдульку. Напісаў, што жывы і здаровы. Папрасіў бабулю падзякаваць усім, хто яго падтрымлівае. На ўмовы ўтрымання Сяргей не скардзіцца і просіць бабулю перадаць яму электрабрытву.