Сяргей Марцалеў так і не даехаў да "Белсату"
та Еўрарадыё паведамілі супрацоўнікі тэлеканалу "Белсат".
Нагадаем, што кіраўнік выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ехаў з Мінску ў Варшаву.
Уначы Марцалева памежнікі знялі з цягніка Мінск—Варшава і нічога пры гэтым яму не патлумачылі. Палітыка перадалі ў Ленінскі РАУС Брэста. Марцалеву сказалі, што зранку з'явіцца намеснік начальніка РАУС і патлумачыць яму прычыну затрымання.
У абед міліцыянты паведамілі Еўрарадыё, што Марцалева адпусцілі з пастарунку. Сам палітык таксама паведаміў работнікам "Белсата", што знаходзіцца на волі. Аднка пасля гэтага сувязь з ім адсутнічае, у Варшаве Марцалеў так і не аб'явіўся.
Не выключана, што яго, як і кандыдатаў у прэзідэнты ды кіраўнікоў іх штабоў, даставілі ў КДБ па справе аб "масавых беспарадках у Мінску".