Сяргей Мартынаў: Мы не можам пакінуць Беларусь без нафты
Супрацоўніцтва з Венесуэлай не з'яўляецца спробай сысці ад Расіі. Такую заяву зрабіў міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў у інтэрв'ю праграме "Выбар+" тэлеканала АНТ 25 сакавіка. Па словах міністра, Беларусь не змяняла вектар супрацоўніцтва. Але паколькі кіраўніцтва краіны не можа пакінуць краіну без нафты, то і шукае нафту там, дзе яна ёсць.
"Мы прыходзім у Венесуэлу не таму, што ў нас добрыя палітычныя адносіны з Венесуэлай, — перадае словы Мартынава БелаПАН. — Мы прыходзім туды, таму што ў нас канкурэнтаздольныя паслугі ў галіне разведкі нафты, здабычы нафты і сэрвісных прац, звязаных з здабычай нафты. Калі б мы не былі там канкурэнтаздольныя, пры ўсіх нашых добрых адносінах паміж Беларуссю і Венесуэлай мы б не змаглі там працаваць".
Гаворачы пра беларуска-амерыканскія адносіны, Мартынаў заявіў, што яны знаходзяцца ў стадыі пераасэнсавання. Па словах кіраўніка МЗС, Беларусь і Злучаныя Штаты выразна разумеюць, што цяперашнія адносіны не задавальняюць ні адзін, ні другі бок: "Гэта вельмі складаны працэс. Справа ў тым, што назапашаныя завалы ў нашых адносінах настолькі вялікія, што іх прыбраць досыць цяжка".