СЯРГЕЙ МІХАЛОК НАПІСАЎ ПЯЦЬ ПАЭМ
Арыгінальныя паэтычныя ролікі гурта "Ляпис Трубецкой", прысвечаныя
будучаму сольнаму канцэрту калектыву 9 траўня ў мінскім Палацы Спорту,
нарабілі нямала шуму. Як аказалася, іх вершаваны тэкст узяты з паэм,
якія напісаў Сяргей Міхалок. Паэзіяй (не блытаць з тэкстамі песень) лідэр "Ляпісаў" захапляўся даўно, але на публіку пачаў выносіць сваю вершаваную творчасць толькі пару гадоў таму пад псеўданімам Юзіка Кілевіча.
"Гэта такі міфічны герой беларускага андэрграунду, які існуе дзесьці паміж Налібоцкай пушчай, сутарэннямі Мінска і псіхлякарняй, - гаворыць Міхалок. - Я называю яго творчасць "гнеўнай псеўдапатэтыкай". Паэтычна яно натхнёнае Арцюрам Рэмбо і Уладзімірам Маякоўскім, а культурна - навеяна міфамі Старажытнай Грэцыі і Скандынавіі".
Сяргей Міхалок часта чытае вершы Юзіка Кілевіча паміж песнямі на канцэртах "Ляписа Трубецкого" (прагучаць яны і 9 траўня ў Мінску), а таксама шмат распавядае пра іх.
Міфалагізацыя давяла сітуацыю да таго, што па інтэрнэце папаўзлі чуткі аб тым, што творы Юзіка піша нейкі суперталенавіты хлопец і ён жа (а не Міхалок!) - аўтар тэксту да песні "Капітал".
Між тым пад псеўданімам Юзіка Кілевіча ўжо напісана нямала матэрыялу - вершы, аповеды і нават пяць паэм.
Некаторыя творы былі апублікаваныя ў легендарным расійскім часопісе "Кракадзіл", а вядомае маскоўскае выдавецтва "Амфара" прапанавала аўтару выдаць кнігу, але Міхалок адмовіўся. "Я лічу, што для народнай папулярнасці сапраўднаму слову не абавязкова ісці ў друк!" - упэўнены ён.
Фота: www.olympiaclub.contigroup.ru