Сяргей Міронаў крытыкуе пазіцыю "Газпраму" па Беларусі
Спікер расійскага Савета Федэрацыі Сяргей Міронаў лічыць, што "Газпрам" заняў залішне жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Беларусі. Па словах Міронава, якія перадае РІА "Новости", калі гаспадарчы суб'ект аказвае занадта вялікі ўплыў на палітычныя пытанні, гэта празмерна.
Міронаў адзначыў, што адносіны "з братэрскім беларускім народам" Расія будуе ў рамках Саюзнай дзяржавы. А ўзніклыя вострыя пытанні павінны вырашацца "ўзгоднена, як з блізкім саюзнікам".
Міронаў адзначыў, што адносіны "з братэрскім беларускім народам" Расія будуе ў рамках Саюзнай дзяржавы. А ўзніклыя вострыя пытанні павінны вырашацца "ўзгоднена, як з блізкім саюзнікам".