Сяргей Сацук: “Улады нас пакуль не пераследавалі”
Першая беларуская лічбавая газета “Ежедневник” святкуе свой першы юбілей. Гэтае незалежнае выданне распаўсюджваецца выключна праз інтэрнэт у фармаце PDF. Ужо выйшлі 246 выпускаў. Пра сакрэт выжывання “Ежедневника” “Еўрарадыё” распавёў галоўны рэдактар Сяргей Сацук:
“Выжываемасць у тым плане, што нас пакуль улады не пераследавалі. Былі некалькі момантаў, калі здавалася, што вось-вось пачнуць пераслед. Аднойчы ўжо была дадзеная каманда, але мы змаглі залагодзіць канфлікт з уладамі”.
“Ежедневник” зараз мае 12 тысяч падпісчыкаў – 70% іх жывуць у сталіцы і 30% - у рэгіёнах. Паводле словаў Сацука, сярод чытачоў незалежнага выдання шмат чыноўнікаў, на яго падпісаныя амаль усе міністэрствы, якія хутка рэагуюць на публікацыі.