Сяргей Сцяпашын: МЗС Беларусі “падставіла” Лукашэнку

Старшыня Падліковай палаты Расіі Сяргей Сцяпашын падчас сустрэчы з дэпутатамі абхазскага парламента ў Сухумі заявіў, што Міністэрства замежных спраў Беларусі напэўна “падставіла” Аляксандра Лукашэнку. Каментуючы рэкамендацыі консульскага аддзела МЗС Беларусі, чыноўнік сказаў наступнае: “Я думаю, што Аляксандр Лукашэнка з гэтай пазіцыяй незнаёмы, таму што два дні таму я быў у Мінску і сустракаўся з ім. Мы з кіраўніком Беларусі шмат гаварылі пра сумесныя праекты, і ён вельмі цёпла казаў пра Абхазію і абхазскі народ.

Напэўна, Міністэрства замежных спраў яго "падставіла”
, — цытуе словы Сцяпашына інфармацыйнае агенцтва “Geo Hot News”:

На яго думку, прызнанне незалежнасці Абхазіі іншымі краінамі — гэта толькі “пытанне часу”.