Сяргей Шнураў намаляваў палавы акт
Першая персанальная выстава вядомага расійскага рокера Сяргея Шнурава
пад назвай “Эксклюзіў брэндрэалізму” адкрылася ў Маскве. У яе межах
дэманструецца карціна "Акт", на якой намалёваны палавы акт. Жывапісам Шнураў захапляўся даўно, і нават выстаўляўся ў родным Піцеры, аднак у Маскве яго працы дагэтуль не выстаўляліся. У экспазіцыю ўвайшлі 8 карцін, напісаных з канца 90-х па сярэдзіну 2000-х. Усе працы Шнурава прадаюцца. Напрыклад, палатно "Акт" каштуе 30 тысяч еўра.
Сяргей Шнураў: “Мой сябра – мастак Зміцер Шорын – даўно хацеў, каб я "засвяціўся" як яго калега ў Маскве. Менавіта з яго падачы адгукнулася галерэя "Файн Арт". Выстава называецца "Эксклюзіў брэндрэалізму". Яна аб тым, як людзі сёння пакланяюцца гандлёвым маркам вядомых фірм. Галерэя – невялікая, так што колькі карцін улезла, столькі і павесілі”.
Тым часам, ужо ў бліжэйшую суботу Сяргей Шнураў са сваім гуртом "Рубль" сыграе пад Мінскам на рок-фэсце "Паляна", які адбудзецца ў РГЦ Сілічы. Там жа гурт "Ляпіс Трубяцкой" прадставіць двухгадзінную праграму лепшых песень з альбомаў "Капитал", "Манифест" и "Культпросвет", з якой гэтым летам будзе знаёміць еўрапейскага слухача. Падрабязна пра фэст чытайце на сайце www.plombir-tv.com.
29 траўня ў РГЦ Сілічы пройдзе рок-фестываль "Паляна" з удзелам гуртоў: "Ляпіс Трубяцкой" (Беларусь), "Рубль" (Россия), Unia (Беларусь), "Пару Рублей" (Беларусь). Пачатак у 17.00. Квіткі: танцпол – 50 тыс., фан-зона – 60 тыс. Даведка: (029) 159 86 59, (01я) 280 15 10.