Сяргей Слюсар застанецца за кратамі мінімум 10 сутак
20 кастрычніка бабруйскаму актывісту Сяргею Слюсару падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на 10 сутак. Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан".
Ён знаходзіцца за кратамі з 17 кастрычніка. Слюсара затрымалі пасля таго, як невядомыя кінулі дзве бутэлькі з гаручай сумессю ў будынак КДБ у Бабруйску. Па факце хуліганства была распачатая крымінальная справа.
Нагадаем, што актывіста ўжо затрымлівалі 3 верасня. Яго падазравалі ў датычнасці да нападу на расійскую амбасаду. Але 12 верасня яго адпусцілі без выстаўлення абвінавачвання.