Сяргея Гулякевіча засудзілі ў баі за чэмпіёнскі тытул?
На думку спецыялістаў, беларус перамог, а пояс чэмпіёна свету бессаромна аддалі мексіканцу Гуцьерасу. Да таго ж, нашым баксёрам зацікавіліся сусветнавядомыя прамоўтэры, якія пасля гэтага бою захацелі з ім працаваць. 22 жніўня ў мексіканскім Лас-Кабасе адбылася знакавая для беларускага прафесійнага бокса падзея. Мінчук Сяргей Гулякевіч змагаўся за тытул чэмпіёна свету сярод прафесіяналаў па версіі WBC з маладым накаўцёрам Умбэрта Гуцьерасам. І збыліся самыя прыкрыя чаканні беларусаў — на мексіканскай тэрыторыі перамогу прысудзілі мексіканцу.
“Сяргей прайграў у пачатковых раўндах, у сярэдзіне змог выраўняць бой, а ў апошніх раўндах быў лепшы, — паведамляе расійскі спартовы журналіст Дзяніс Уралец, які сачыў за тытульным боем Гулякевіч-Гуцьерас. — Адзін суддзя выставіў нічыю, двое іншых аддалі перамогу Гуцьерасу”.
Што гэта азначае? Каноны прафесійнага бокса такія, што перамагае той, хто вырывае канцоўку. Улічваючы тое, што сярэдзіна бою была роўная, Гулякевіч перамог.
“За мяжой нельга разлічваць на шчырасць суддзяў, — тлумачыць чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў, таварыш Гулякевіча. — У Сяргея быў толькі адзін шанец — накаўтаваць Гуцьераса. Што можна казаць, калі бой арганізоўваў прамоўтэр мексіканскага байца. Але Гулякевіч у гэтым паядынку вельмі добра сябе паказаў. Перакананы, што многія звярнулі на яго ўвагу”.
Да самога Сяргея Гулякевіча мы датэлефанавацца не змаглі — ён спаў пасля бою. Але бацька Сяргея, Міхаіл Міхайлавіч, адказаў на тэлефанаванне:
“Сына засудзілі. Але адчайвацца не трэба. На яго звярнулі ўвагу знакамітыя прамоўтэры, якія і будуць ім займацца. Напрыклад, гэта амерыканец Дэн Гусэн ці ўкраінец Віталь Клічко. Гэта толькі пачатак байцоўскага шляху сына. Хутка гэта несправядлівае паражэнне ад Гуцьераса будзе ўспрымацца як перамога”.