Сяргея Касціцына выклікалі ў "Манрэаль"
Беларускага форварда Сяргея Касціцына выкліканы ў "Манрэаль". Як нагадвае БЕЛТА, з-за канфлікту з галоўным трэнерам клуба Жакам Мартэнам хакеіст пачынаў сезон у фарм-клубе "Гамільтане". Першая трэніроўка Касціцына з камандай прызначаная на 24 лістапада. А пасля гэтага ён, магчыма, ужо згуляе за "Манрэаль" у хатнім матчы з "Каламбусам".
Пасля адпраўкі ў фарм-клуб 22-гадовы Сяргей Касціцын некалькі разоў патрабаваў абмену ў іншую каманду НХЛ і нават спрабаваў зладзіць страйк. Але пераканаўшыся, што з дапамогай ультыматумаў мэты не дамагчыся, засяродзіўся на выступах за "Гамільтан" у чэмпіянаце Амерыканскай хакейнай лігі. У 16 матчах ён зарабіў 13 (4+9) бамбардзірскіх балаў. Гэта другі паказчык у камандзе.
У цяперашнім сезоне "Манрэаль", нягледзячы на вялікае кадравае ўзмацненне ў міжсезонне, выступае вельмі нестабільна. З 23 ачкамі ў 23 матчах ён знаходзіцца за межамі зоны плэй-оф, займаючы 13-е месца сярод 15 камандаў Усходняй канферэнцыі. З-за траўмаў у апошніх матчах не ўдзельнічалі лідэры клуба Браян Джонта і Скот Гомес. У іх адсутнасць удалося пакаазць сябе старэйшаму з братоў Касціцыных Андрэю, які зарабіў 5 (1+4) ачкоў у апошніх трох сустрэчах. Усяго жа на рахунку Андрэя 9 (2+7) балаў у 23 паядынках.
Лідэрам беларускага "дэсанта" у НХЛ з'яўляецца 25-гадовы форвард "Таронта" Міхаіл Грабоўскі, які ў 22 паядынках набраў 14 (4+10) бамбардзірскіх балаў.
35-гадовы абаронца "Каларада" Руслан Салей з-за траўмы спіны на лёд не выходзіць, згуляўшы толькі ў адным паядынку з пачатку сезону.