Сяргея Мартынава чакае адстаўка?
Сённяшні візіт Мартынава ў Люблін можа стаць апошнім у якасці міністра замежных спраў. Пра гэта Еўрарадыё распавёў аглядальнік Раман Якаўлеўскі са спасылкай на “неафіцыйную інфармацыю”.
Сёння ў польскім Любліне пройдуць святкаванні з нагоды 440-годдзя Люблінскай уніі. На ўрачыстасці запрошаны ўкраінскі прэзідэнт Віктар Юшчанка і міністр замежных спраў Беларусі.
Гэтая паездка можа стаць апошняй у рангу міністра для Сяргея Мартынава. Такое меркаванне, спасылаючыся на “неафіцыйную інфармацыю”, выказаў палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. На думку эксперта, міністр можа вярнуцца да амбасадарскай дзейнасці.
Якаўлеўскі: “Адзін з найбольш верагодных паваротаў яго далейшай кар’еры – вяртанне на амбасадарскую працу. Нагадаю, Мартынаў прыйшоў на пасаду міністра больш за пяць гадоў таму з пасады амбасадара ў Бруселі”.
Сяргей Мартынаў кіруе Міністэрствам замежных спраў пяць гадоў.
Фота: telegraf