Сярод краін СНД найлепш жывуць маці ў Беларусі
Вынікі становішча жанчын і дзяцей у 173 краінах свету апублікавала незалежная арганізацыя Save the Children. Як высветлілася, найлепш жывуць нарвежскія маці, а на прасторы СНД лідыруе Беларусь. Наша краіна заняла ў рэйтынгу 33-е месца. З краін былога СССР Беларусь абыйшлі толькі краіны Балтыі. Як адзначае сайт mirtv.ru, галоўным крытэрам ацэнкі было здароўе маці. Увагу надавалі паказчыку смяротнасці пры цяжарнасці і родах. Працэнт дзіцячай смяротнасці ў Беларусі адзін з самых нізкіх у Еўропе.