Сярод немцаў расце папулярнасць Мэркель і падае папулярнасьць піва
Кансерватыўны блок ХДС/ХСС і канцлерка Ангела Мэркель паставілі рэкорд папулярнасці. За хрысціянскіх дэмакратаў гатовыя прагаласаваць 38% нямецкіх выбарцаў, высветліў сацыялагічны інстытут Forsa. 13% збіраюцца аддаць галасы за ліберальную партыю, будучага кааліцыянта ХДС/ХСС. Сацыял-дэмакратам сімпатызуюць 23% немцаў, Левай партыі — 9%, "зялёным" — 12%. Такім чынам, ХДС/ХСС і лібералы на вераснёўскіх выбарах у Бундэстаг могуць набраць 51%.
Затое рэйтынг піва абваліўся. У першым паўгоддзі 2009 г. спажыванне піва ў Нямеччыне скарацілася на 5%. Калі ў 2008 г. спажыванне піва ў Нямеччыне склала на душу насельніцтва 111,1 літра, то па да канца гэтага года яно знізіцца прыкладна да 100 літраў, адзначае dpa.