Сярога і расійскі гурт “ПМ” знялі кліп у Мінску

Сярога і расійскі гурт "ПМ" знялі відэа на сумесную песню "Да Элизы".
Здымаў кліп беларускі кінарэжысёр Андрэй Голубеў у Мінску.

Як паведамляюць расійскія сайты, Голубеў здымаў не кліп, а сапраўднае кіно. Артыстаў палівалі з пажарных машын пры тэмпературы паветра плюс 5.

Па сюжэце Сярога пакутуе ад неўзаемнага кахання і кідаецца з даху, а расійскі гурт “ПМ” уяўляе сабой чатырох анёлаў з фільма Брэда Сілберлінга "Горад анёлаў".

На тэлебачанні кліп з'явіцца на пачатку чэрвеня.

Фота: newsmusic.ru