Сын Боба Дзілана выдаў сольнік

Фронтмэн амерыканскага рок-гурта The Wallflowers, сын Боба Дзілана Джейкаб Дзілан скончыў на днях запіс свайго дэбютнага сольнага альбома.

Дыск пад назвай "Seeing Things" будзе выпушчаны лэйблам Columbia Records 13 траўня. Распаўсюджвацца альбом будзе праз сетку кавярняў Starbucks.

Для дыску падрыхтаваныя 10 кампазіцый, з большага акустычных. Прадзюсарам запісу выступіў Рык Лал, які працаваў з Red Hot Chili Peppers, Beastie Boys, Джоні Кэшам, System of a Down, Rage Against the Machine і Audioslave.
 
Адразу пасля выхаду альбома Джейкаб Дзілан плануе арганізаваць сольны тур. Ці будзе сын Боба Дзілана ў далейшым удзельнічаць у гурце The Wallflowers, пакуль невядома.
 
Адзначым, што калектыў быў сабраны ў 1992 годзе, і з таго часу ім было выпушчана пяць альбомаў. The Wallflowers таксама былі ўганарваныя дзвюма прэміямі "Грэмі".