Сын эміра Бахрэйна падаў у суд на Майкла Джэксана

Сын эміра Бахрэйна шэйх Абдулла бін Хамад бін Іса аль-Каліфа (Sheikh Abdulla Bin Hamad Bin Isa Al-Khalifa) падаў у суд на Майкла Джэксана з патрабаваннем спагнаць з яго некалькі мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, паведамляе брытанская The Daily Telegraph. Як адзначае выданне, Джэксан правёў у Бахрэйне каля паўгода пасля таго, як у 2005 годзе суд апраўдаў яго па абвінавачанні ў дамаганні да непаўнагадовых. Там ён і пазнаёміўся з шэйхам Абдулой.

Абдула аль-Каліфа, па ягоных словах, пабудаваў Джэксану гуказапісваючую студыю, заплаціў 4,7 мільёны фунтаў стэрлінгаў авансам за два альбомы і, апроч таго, падараваў "Ролс-ройс" за 180 тысяч фунтаў.

Аднак, як сцвярджае аль-Каліфа, Джэксан не выканаў сваіх абяцанняў. Сын караля Бахрэйна патрабуе ў гэтай сувязі, каб усе прыбыткі ад згаданых альбомаў Джексана пайшлі на пагашэнне “крэдытаў”.

Са свайго боку Майкл Джэксан заявіў, што не заключаў ніякіх пагадненняў і што гаворка ішла не аб фінансаванні будучага музычнага праекта, а папросту аб падарунках, якія зрабіў яму аль-Каліфа.

Фота: AFP