Сын Кадафі папрасіў прабачэння ў народа Лівіі (відэа)

“Я прашу прабачэння у лівійцаў і я прашу прабачэння ў маіх дарагіх братоў з лівійскага ўрада за ўсё зло, якое я чыніў, за парушэнне бяспекі і стабільнасці Лібіі”, — кажа Саадзі Кадафі.



Саадзі збег з Лівіі за месяц да таго, як яго бацька быў забіты паўстанцамі ў кастрычніку 2011 года. У пачатку сакавіка ён быў экстрадаваны ў Лівію з Нігера.



Яго абвінавачваюць у забойствах дэманстрантаў і ў іншых злачынствах, учыненых падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі, калі ён займаў камандныя пасады ў лівійскім войску.