Сын Озі Осбарна здыме праўдзівы фільм пра бацьку
Сын Озі Осбарна (Ozzy Osbourne) Джэк вырашыў паказаць публіцы «сапраўды твар» свайго знакамітага бацькі, зняўшы пра яго дакументальны фільм. Паводле словаў Джэка Осбарна, вялікая частка насельніцтва нават не
здагадваецца, кім на самой справе з'яўляецца Озі, і ўяўляе яго выключна
смешным пенсіянерам з «Сямейкі Осбарнаў», што вельмі засмучае асабіста
Джэка.
Осбарн-малодшы дадаў, што яго «бацька діслексік, таму адмаўляецца пісаць мемуары. Таму і вырашыў зрабіць гэта за яго. Фільм будзе такой «гутарковай кнігай, своеасаблівай аўтабіяграфіяй у малюначках».
Джэк збіраецца распавесці праўду пра жыццё свайго бацькі, не хаваючы непрыемных падрабязнасцяў, але і не абыходзячы дасягненняў легендарнага продка.
Паведамляецца, што фільм будзе грунтавацца на інтэрв'ю самога Озі, яго калегаў па Black Sabbath, музыкаў, якія з ім працавалі, а таксама блізкіх сяброў і сям'і.
«Самае складанае ва ўсім гэтым – выклікаць людзей на сумленную размову, - кажа Джэк. – Нам не патрэбныя захапленні і кампліменты, мы жадаем прадставіць гледачам сапраўднага Озі Осбарна. «Сямейка Осборнаў» адыграла негатыўную ролю ва ўспрыманні публікай старэйшага Осбарна, перакрэсліўшы ўсе яго музычныя дасягненні і выставіўшы яго ў ролі пацешнага старога маразмаціка. А Озі не ідыёт, ён наогул геній. Вядома, у яго ёсць маса недахопаў, і фільм стане спробай паказаць сумленную карціну, раскрыўшы яго асобу з усіх бакоў».
Праца над дакументальнай стужкай пачалася ў студзені гэтага году. Пакуль невядома, калі карціна выйдзе на экраны.
Фота: www.tv.com