Сын Рынга Стара сыходзіць з Oasis
Бубнач манчэстэрскага гурта Oasis Зак Старкі (Zak Starkey) сыходзіць з калектыву. Паводле паведамлення The Sun, крыніцы з асяроддзя гурта расказалі, што
паміж Старкі і гітарыстам Oasis Ноэлем Галахерам (Noel Gallagher)
з'явіліся непераадольныя рознагалоссі.
The Sun дадае, што Старкі спыніць супрацоўніцтва з калектывам адразу пасля завяршэння запісу сёмага студыйнага альбома.
Нагадаю, што Зак Старкі з'яўляецца сынам бубнача The Beatles Рынга Стара, граў ён з Oasis у якасці неафіцыйнага ўдзельніка з 2004 года.
Дадам, што выхад сёмага альбома Oasis чакаецца ў 2008 годзе.
Фота: profile.myspace.com