Сын Саннікава і Халіп аддадзены пад апеку бабулі

Люцына Бельзацкая, маці Ірыны Халіп паведаміла Радыё "Свабода", што сёння адміністрацыя Партызанскага раёна Мінска прызнала яе апекуном трохгадовага ўнука Даніка. "Хоць так, я радая. А то я была ў такім шоку, у такім стрэсе. А зараз ведаю, што Даніка не забяруць", — заявіла бабуля.