Сын Саннікава і Халіп застаецца з бабуляй і дзядулем
Упраўленне адукацыі адміністрацыі Партызанскага раёну прыняла рашэнне ў справе аб апякунстве Данілы Саннікава.
Кіраўніца аддзелу Любоў Дэйкіна паведаміла газеце "Народная Воля", што апякункай трохгадовага Даніка будзе яго бабуля Люцыя Халіп.
Яна патлумачыла, што Люцыя Халіп прайшла медкамісію і яе прызналі прыдатнай для таго, каб яна даглядала ўнука. Яшчэ адна камісія выканкаму дала заключэнне аб тым, што дома добрыя ўмовы для Даніка.
Любоў Дэйкіна паведаміла, што хлопчыка не забяруць у бабулі з дзядулем і ён застанецца ў сям'і.
Нагадаем, заяву аб апякунстве Люцына Халіп напісала 24 снежня, пасля нечаканага прыходу прадстаўнікоў органаў апекі ў дзіцячы садок, які наведвае яе ўнук.
Бацькі трохгадовага Данііла былі затрыманыя ў Мінску вечарам 19 снежня пасля масавай акцыі пратэсту і заключаныя ў следчы ізалятар КДБ. Ім прад'яўлена абвінавачанне ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Андрэю Саннікаву і Ірыне Халіп пагражаюць доўгія тэрміны зняволення.
фота: bymedia.net