Сын смяротна параніў бацьку падчас палявання на Гомельшчыне

Як інфармуе БЕЛТА, у руках у 21-гадовага маладога чалавека была зарэгістраваная паляўнічая стрэльба ТОЗ-34. Мяркуецца, што ён стрэліў на шоргат у кустах. Стрэл апынуўся смяротным для 43-гадовага бацькі.



Цяпер праваахоўныя органы праводзяць праверку па гэтым факце. Высвятляюцца акалічнасці трагедыі.



Фота — livemozyr.com