Сын Толкіена выратаваў "Дзяцей Хурына"

17 кастрычніка ў продажы з’явіцца новы раман Джона Толкіена «Дзеці Хурына». Кнігу Толкіен пачаў пісаць яшчэ ў 1918 годзе, калі яму было 26 год, і вяртаўся да яе на працягу ўсяго жыцця, але так і не паспеў скончыць.

Па паведамленні АФН, твор рэканструяваў сын пісьменніка – Крыстафер. Гэта будзе першая так званая «новая» кніга Толкіена, якая будзе апублікавана з 1977 году.

Нагадаю, што вядомасць да заснавальніка жанру «фэнтэзі» прыйшла пасля з’яўлення трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў», якая не так даўно была экранізаваная.

Фота: schools.keldysh.ru