Сыны Боба Марлі будуць святкаваць бацькаў дзень нараджэння

Чацвёра сыноў легендарнога музыкі, заснавальніка музычнага стылю рэгі, плануюць правесці 10 лютага канцэрт на Ямайцы, каб адзначыць 62-ю гадавіну нараджэння Боба Марлі.

Канцэрт "Усміхніся, Ямайка" адбудзецца ў вёсцы Найн Майлс, дзе нарадзіўся Марлі. Кожны з братоў — Стывен, Ку-Мані, Даміян і Джуліян Марлі — выступіць на канцэрце са сваімі прыватнымі нумарамі, а іх старэйшы брат і самы вядомы сын Марлі Зігі не будзе прымаць удзел у мерапрыемстве.


Ідэя ўсёй дзеі, па словах братоў, — "прывесці ўсіх да міру, як гэта ў свой час рабіў Боб". Удава і маці трох сыноў музыкі Рыта Марлі, якая часта акампаніравала гурту свайго мужа са сваім соўл-трыа I-Threes, таксама будзе прымаць удзел у канцэрце.


Гэтая падзея стане часткай тыдня памяці Боба Марлі, тыдня святкавання яго нараджэння, якое трапляе на 6 лютага. Нагадаю, Боб Марлі нарадзіўся на Ямайцы ў 1945 годзе. Вядомасць ён атрымаў у 1970-х гадах дзякуючы такім хітам як "No Woman, No Cry" і "I Shot the Sheriff".


Памёр спявак у 1981 годзе ў Маямі ад раку мозгу. Яму было толькі 36 год.