Сёлета адбудзецца 200-ы Актобэрфэст, піва падаражэе

Як паведамілі ўлады Мюнхену, традыцыйны літровы куфаль піва Mass на Актобэрфэсце ў 2010 годзе падаражэе на 2,5% і будзе каштаваць у сярэднім 8,5 еўра. Таксама падаражэе і замова месцаў на свяце. За месцы ў вялікіх залах давядзецца заплаціць ад 20 да 80 еўра на чалавека, кошт будзе вагацца ў залежнасці ад даты, часу сутак і размяшчэння, адзначае "Нямецкая хваля".

Аднак, як заявілі арганізатары, большасць месцаў будзе прадавацца па 27 еўра. Наведнік атрымае пры гэтым паўкурыцы і два літровыя куфлі піва.

Сёлета Актобэрфэст пройдзе з з 18 верасня па 4 кастрычніка. Гэта юбілейны год, у якім будуць святкаваць 200-годдзе фэсту.