Сёлета адрасную дапамогу атрымаюць 44 тысячы жыхароў Мінска

Каля 44 тысяч мінчукоў атрымаюць адрасную дапамогу ў рамках мерапрыемстваў аб выдачы сацыяльнай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян. Пра гэта паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Анатоль Ражанец. Паводле яго слоў, на гэтыя мэты сёлета выдаткавана 25 мільярдаў рублёў.

Па словах Ражанца, дадзеныя мерапрыемствы ўключаюць сацыяльную падтрымку сем'яў з непаўналетнімі дзецьмі, шматдзетных сем'яў, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, людзей старэйшага пакалення і інвалідаў.

Ён нагадаў, што ў 2007 годзе ў Мінску адрасную дапамогу атрымала каля 60 тысяч чалавек на суму больш чым 18 мільярдаў рублёў.

“Інтэрфакс”