Сёлета беларусы ўжо з’елі “Віягры” на паўмільёна долараў!
За 8 месяцаў 2009 года беларускія аптэкі прадалі амаль 65 кілаграмаў розных прэпаратаў для павелічэння мужчынскай сілы. Беларускія мужчыны заплацілі за іх $2 млн. На кожнага з 4,5 млн. мужчынаў Беларусі прададзена па 14 міліграмаў лекаў для падвышэння патэнцыі. Ці па адной пігулцы на кожнага чацвёртага, улічваючы нават немаўлятаў. Ці не зашмат? З такім пытаннем “Еўрарадыё” звярнулася да ўролага медыцынскага цэнтра “Нордин” Артура Вальвачова:
Артур Вальвачоў, “Нордин”: “Джынэрыкаў зараз шмат, яны дасяжныя, таму як толькі пачынаюцца праблемы – мужчыны пачынаюць займацца самалячэннем. Праблема эрэктыльнай дысфункцыі зараз расце ў нармальнай такой прагрэсіі, таму гэта нядрэнна, што сілдэнафіл так увайшоў у жыццё. Больш за тое – калі яго прымаць больш – менавіта на эндатэрыю ён добра ўплывае. Незалежна ад таго, будзе сэкс ці не”.
Эрэктыльная дысфункцыя (ці, папросту кажучы, калі “не стаіць”) – гэта захворванне сістэмы крываабарачэння. Таксама, напрыклад, які і ішэмічная хвароба сэрца. Каб змагацца за мужчынскую сілу, у 1992 годзе ў лабараторыях кампаніі “Pfizer” вынайшлі сілдэнафіл.
Статыстыка, якую “Еўрарадыё” атрымала ў Цэнтры маркетынгавых даследванняў “Фармэксперт”, сведчыць пра тое, што ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008 г. сёлета спажыванне прэпаратаў для лячэння эрэктыльнай дысфункцыі вырасла больш чым на 10 кг!
Паводле статыстыкі, за 8 месяцаў 2009 года было прададзена 252 тыс. упакоўка прэпаратаў, што ўтрымліваюць сілендафіл. За той жа перыяд летась было прададзена 237 тыс. упаковак. Што датычыцца “Віягры”, дык сёлета пік яе ўжывання прыйшоўся на студзень і люты. А ў мінулым годзе, наадварот, – на тры летнія месяцы. У жніўні 2008-га беларусы набылі больш за 4 тысячы ўпаковак “Віягры”.
Каб даведацца, хто ж тыя беларусы, якія ходзяць у аптэкі па “Віягру”, “Еўрарадыё” затэлефанавала ў некалькі аптэк у Мінску, Брэсце і ў Слуцку. І вось што нам распавялі аптэкаркі:
“Еўрааптэка”, Мінск: “Вельмі розныя наведнікі набываюць: і сталыя, і моладзь, але ў асноўным – сярэдняга ўзросту. Але ёсць і зусім маладыя!”
Не ўся “Віягра”, што прадаецца ў аптэках, дастаецца беларусам. Кажа супрацоўніца кругласутачнай аптэкі “Доктор До” ў Мінску:
Аптэка “Доктор До”, Мінск: “У нас тут англійская амбасада, а побач – італьянская. Яны і бяруць у нас. Прыходзіць шмат палякаў па “Віягру”. Яна ў нас ракой цячэ!”
У Слуцку і ў Брэсце па “Віягру” і яе джынэрыкі ходзяць “і стар, і млад”:
Слуцк, аптэка №80: “Кантынгент людзей розны. Ёсць і больш-менш маладыя... Мабыць, ёсць пэўныя праблемы ў іх, калі яны купляюць”.
Брэст, кругласутачная аптэка: “За “Віяграй” у розным узросце прыходзяць: і сталыя, і моладзь. Хто ведае, як яна працуе – ў розным узросце цікавяцца”.
Што датычыцца ўзросту тых, хто звяртаецца з праблемамі да ўролагаў – можна сказаць, што імпатэнцыя ў нашай краіне маладзее, як і іншыя хваробы.
Артур Вальвачоў, “Нордин”: “Прыходзяць людзі ўжо і ў 25, і ў 23 з эрэктыльнай дысфункцыяй артэрыяльнага тыпа. Скажу, што кантынгент з эрэктыльнай дысфункцыяй арганічнага генэза маладзее. Моладзь звяртаецца так жа часта, як і людзі сталага веку, і ўсё часцей і часцей”.
Колькасць беларусаў, якія пакутуюць на эрэктыльную дысфункцыю, расце. Прагнозы медыкаў несуцяшальныя: да 2025 года прагназуецца рост гэтага захворвання ў некалькі разоў. Таму можна казаць смела: $2 млн за мужскую сілу – гэта для нашай краіны яшчэ далёка не столь.
Фота: Ural.ru

“Яна ў нас ракой цячэ!”

Імпатэнцыя маладзее