Сёлета грыбамі атруціліся ўжо 65 чалавек
Прычым ад атручвання грыбамі-парасонікамі два чалавекі загінулі. Сёлета людзі атручваюцца ліскамі, баравікамі, апенькамі. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры эпідэміялогіі. Цэнтр эпідэміялогіі: "За перыяд з 1 студзеня па 14 верасня па краіне было зафіксавана два летальныя вынікі. Агулам 62 выпадкі, сярод іх 65 пацярпелых. Атручваюцца тымі грыбамі, якія растуць цяпер".
Дарэчы, летась на 29 верасня было ўжо 135 выпадкаў атручвання грыбамі.
Дарэчы, летась на 29 верасня было ўжо 135 выпадкаў атручвання грыбамі.