Сёлета на Glastonbury выступіць 300 гуртоў

У англійскім мястэчку Гластнбэры пачынаецца найбуйейшы сусветны фестываль пад адкрытым небам. Гластнбэры традыцыйна пройдзе на ферме Майкла Івіса, якая ўпершыню адкрыла свае дзверы для фэсту амаль 40 гадоў таму. На працягу чатырох дзён на дзесяці сцэнах выступяць лепшыя рок-музыкі сучаснасці. Сёлета Гластнбэры сабраў каля 177 тысяч гледачоў і 300 гуртоў.

Сярод музыкаў, што будуць выступаць у гэтым годзе, Franz Ferdinand, адноўленыя Blur, спявак Том Джонс, Ніл Янг а таксама Нік Кейв з гуртом Bad Seeds.Таксама прыедзе ў Гластнбэры гурт Prodigy, які прадставіць свой новы, першы з 2004 году, альбом “Invaders Must Die”. На фестывалі будзе гучаць і хіп-хоп - гурты Q-Tip і Black Eyed Peas выступяць не на галоўных, а на дадатковых невялікіх сцэнах.

Цікава, што квіткі на фестываль былі раскупленыя ў красавіку, калі публіка яшчэ нават не ведала складу выканаўцаў.

Корреспондент.net
Фота: thesun.co.uk