Сёлета ў Беларусі бракавала каля 4,5 тысяч лекараў

Сёлета ў арганізацыях аховы здароўя Беларусі бракавала каля 4,5 тысяч лекараў. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Васіль Філанюк. Па яго словах, якія пераказвае БелаПАН, летась нашай краіне бракавала 5,5 тысяч лекараў, а пік іх недахопу прыпаў на 2008 год.

Прыярытэтам Мінздароўя ў апошнія гады стала адпраўка маладых спецыялістаў у сельскую мясцовасць, малыя гарадскія паселішчы і населеныя пункты, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Чакаецца, што да 2013 года будзе вырашаная праблема дэфіцыту лекараў і медыцынскія ВНУ будуць працаваць толькі на папаўненне "натуральнага змяншэння спецыялістаў".