Сёлета ў Беларусі плануецца акцыянаваць больш за 200 прадпрыемстваў
Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміла начальнік упраўлення па рэфармаванні дзяржаўнага фонду маёмасці Ірына Баркоўская. Сярод іх — "Гомсельмаш", Беларускі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў, завод "Віцязь", інстытут "Белдзяржпраект", завод "Электроніка", "Гомельтранснафта "Дружба" і іншыя.
Нагадаем, трохгадовыя планы рэфармавання дзяржпрадпрыемстваў прадугледжаныя дэкрэтам прэзідэнта. Гэты дакумент усталёўвае паэтапную адмену мараторыя на рух акцый, набытых грамадзянамі падчас ільготнай прыватызацыі.
Адмена абмежаванняў на зварот акцый будзе адбывацца ў тры этапы, у залежнасці ад памеру долі дзяржавы ў статутных фондах акцыянерных таварыстваў.