Сёлета ў Беларусі утапіліся ўжо 422 чалавекі
Толькі за апошнія пяць дзён ахвярамі вады сталі 34 чалавекі, з іх 29 непаўналетніх.
Пры гэтым ратавальнікам удалося выратаваць 433 чалавекі, 115 з якіх - дзеці і падлеткі, паведамляе sb.by. Асноўнай прычынай утапленняў застаецца парушэнне правілаў паводзін на вадзе.