Сёлета ў Беларусі з тэлефонных кодаў будзе выведзены нуль

У Беларусі да 2008 года з кодаў міжгародніх, міжнародных і сотавых тэлефонных нумароў будзе выведзены нуль.

Для гэтага плануецца распрацаваць і ўвесці новае праграмнае забеспячэнне для тэлефонных сетак.

Так, у перспектыве пры выхадзе на міжгароднюю і міжнародную сувязь не трэба будзе набіраць лічбу 8: яе заменіць лічба 0.

Такія новаўвядзенні наблізяць нацыянальную тэлефонную нумарацыю да сусветных стандартаў.

Першы канал