Сёлета ў Мінску спілуюць больш за 15 тысяч дрэваў

Сёлета пры будаўніцтве разнастайных аб'ектаў у Мінску плануецца спілаваць больш за 15 тысяч дрэваў. Як адзначае "Мінск-Навіны", гэта пераважна старыя дрэвы, якія немагчыма перасадзіць. Наўзамен кожнага спілаванага дрэва прадугледжана высадзіць ад пяці да дзесяці саджанцаў. То бок, сёлета запланавана пасадзіць больш як 50 тысяч дрэваў і каля 200 тысяч кустоў.