Сёлета ў ваннах патанулі 11 мінчукоў

Ад пачатку года ў Мінску зарэгістраваныя 11 выпадкаў утаплення ў ваннах. Як адзначаюць "Мінск-Навіны", часцей за ўсё ў ваннах тонуць пажылыя людзі, якія маюць праблемы са здароўем. Так, з 11 патанулых 9 – пенсіянеры. Прычынамі двух іншых выпадкаў сталі ўжыванне спіртных напояў і неасцярожнасць бацькоў, якія пакінулі васьмігадовае дзіця без догляду.