Сёлета заробкі беларусаў знізіліся на 100-300 долараў

На 100-300 долараў знізіліся заробкі беларусаў пасля сёлетняй дэвальвацыі беларускага рубля. Беларускія ўрачы сталі зарабляць на 200 долараў менш, а прафесары - на 300, паведамляе сайт "Завтра твоей страны".
Як адзначае выданне, ужо ў студзені сярэдні намінальны заробак працаўнікоў па краіне склаў крыху больш за 348 долараў, што на 8% меней, чым было ў снежні 2008-га. Заўважнае падзенне ўзроўню заробкаў адбылося ў прамысловасці, што абумоўлена катастрафічным становішчам спраў са збытам айчыннай прамысловай прадукцыі.

Найбольш пацярпеў ад паніжэння заробкаў у доларавым эквіваленце прафесарска-выкладчыцкі склад. У параўнанні са снежнем мінулага года ў гэтай катэгорыі заробкі скараціліся з 811 да 512 долараў.